EnglishFrenchGermanPolishRussianLatvianLithuanianUkrainian


У пошуках «Цара Давыда»

Зміцер Скварчэўскі 16.08.2010 г. 217   
davydau_kamien_100.jpgУ 1892 г. выйшла ў свет кніга Генрыха Татура, якая была прысвечана археалагічным помнікам на тэрыторыі Мінскай губерні. Разглядаючы помнікі старажытнасці, аўтар згадаў і пра сляды старой дахрысціянскай традыцыі — культавыя камяні, камяні са знакамі, каменныя паганскія стоды. Г. Татур так апісваў апошнія: «Идолы представляют собою не только статуи, но и более-менее форменные столбы с резными изображениями или чертами в верху лица человеческого. Такой, например, камень известен в Игуменском уезде под названием «Царь-Давид, которое, понятно, ему присвоено уже христианским поколением». Іншых звестак аўтар не пакінуў. У нашы дні ў розных энцыклапедычных выданнях можна знайсці звесткі Э. М. Зайкоўскага, паводле якіх, стод «Цар Давыд» знаходзіўся ля в. Слабодка Смалявіцкага р-на на памежжы з Чэрвенскім (раней Ігуменскі павет), і ён быў знішчаны ў 1930-я гады. На гэтым сканчваецца ўся вядомая інфармацыя пра шанаваны ў народзе каменны стод. На пошукі слядоў «Цара Давыда» і была скіравана наша выправа.
 

Ці запалае агонь Купалля ў нашых сэрцах?

Ёнас Вайшкунас 22.06.2010 г. 486   
kupalle_vajsz_100.jpgМудрасць продкаў вучыць нас прыкмячаць знакі ў прыродзе і яе творах, якія сведчаць пра сілы, што дзейнічаюць унутры нас, вядуць нас па шляху жыцця і лёсу, знакі, якія скіроўваюць на дасягненні духоўных каштоўнасцей, на здольнасць сабрацца і паўнавартасна дзейнічаць на кожным этапе жыцця. Купалле — гэта ўзгадка прыроды і сусвету для нас аб тым, што чалавечае жыццё бяжыць, як кола Сонца, пераменна рухаючыся да ўзыходжання і цалкавітасці, а пасля дасягнення паўнаты скіроўваецца да зніжэння...
 

PRAGNAVIT & Todar Kaškurevič — „Źmiejeva Hara”

Administrator 26.05.2010 г. 378   
У наваколлях Магілёва ля Палыкавіцкай крыніцы, як і тысячагоддзі таму, стаіць Змеева Гара — старадаўняе крыўскае свяцілішча. Гэтыя мясціны пісьмова ўзгадваюцца ад 1552 году, калі чароўная Палыкавіцкая крыніца належыла магілёўскаму старасце Станіславу Кезгайлу. З цягам часу змяняліся людзі, змяняліся падзеі, але нязменным заставалася дзівосная моц гэтых святых мясцінаў. Узімку 2010 года Войст і Тодар Кашкурэвіч  разам з сябрамі Цэнтра этнакасмалогіі “Крыўя”  ладзілі вандроўку праз снежнае покрыва начнога леса да вяршыні Змеевай Гары. Палявыя запісы, зробленыя ў часе выправы ляглі ў аснову супольнага сеціўнага праекту Pragnavit’а і дудара Тодара Кашкурэвіча “Źmiejeva Hara”. Дудовая імправізацыя паводле архаічнага ладу і медытатыўная аранжыроўка сталі своеасаблівай творчай ахвярай музыкаў гэтаму месцу, да якой запрашаем далучыцца і слухачоў.
 

Балцкі культурны рэгіён: міф або рэальнасць?

Валдыс Муктупавэлс 13.05.2010 г. 411   
baltu_meita_100.jpgКолькі дзесяцігоддзяў таму Імантс Зыеданіс пісаў: «Табе душу я адкрываю, сястра, — чыстая яна, прыхаваная» і сканчаў словамі «душанька балтаў смугою пакрылася». Сёння хацелася б угледзецца ў гэтую душу скрозь клубы туману і разгледзець там яшчэ жывы агеньчык, расчуць сказанае па-рознаму, але ўсё ж падобнае: Es esmu, Aš esu, As asma ‘Аз есьм’.
 

Балцкая цывілізацыя сёння

Ёнас Трынкунас 18.04.2010 г. 537   
pajasy_100.jpgСёння літоўцы, латышы і беларусы (або крывічы), успрымаюцца як народы розных культураў, хаця ўважлівы позірк этнолага выяўляе агульнабалцкі культурны субстрат. Тэрыторыю гэтага субстрату выразна паказваюць лінгвістычныя, археалагічныя і этналагічныя мапы. За мінулае тысячагоддзе тэрыторыя балтаў зменшылася да 1/6 свайго былога памеру. Ці будзе гэтая тэндэнцыя пераважаць і далей? Працэсы глабалізацыі закрануць і пазасталую невялікую тэрыторыю балтаў. Ці існуе нейкая магчымасць развіцця балцкай цывілізацыі?
 

Крыўская ідэя як крыніца творчасці

Аляксей Дзермант 03.03.2010 г. 450   
kamien_100.jpgНа пачатку хацелася б акрэсліць што такое крыўская ідэя і ў чым яе адметнасць. Упершыню гэты канцэпт выразна сфармуляваў Вацлаў Ластоўскі ў 20-30-х гадах мінулага стагоддзя. Ён вызначаў яго як нейкі альтэрнатыўны варыянт беларускай ідэнтычнасці, як тое, што павінна дапаўняць ці нават замяніць канцэпт “беларускасці”, якую мы ведаем, ці той ідэі беларускай, якая ўзнікла ў XIX стагоддзі і развілася ў беларускі нацыянальны рух. Пры гэтым, Ластоўскі абапіраўся на візію, часткова рамантычную, часткова гістарычную, таго, чым ёсць Крыўя ў гісторыі Беларусі. Па-першае, гэта Полацкае княства, якое мы лічым пачатковай протабеларускай формай дзяржаўнасці і ў сваіх пошуках дзяржаўных і прававых вытокаў звяртаемся менавіта да Полаччыны як узору самастойнасці, незалежнасці і першапачаткаў нашага існавання ў дзяржаўнай форме. Таксама ён звяртаўся да пэўнай традыцыі, бо ўжо ў 20-я гады Ластоўскі фармуляваў крыўскую ідэю, як ідэю духоўную. Тут вельмі цікава заўважыць пэўную паралель: Ластоўскі ў сваёй візіі Крыўі, якую ён фармуляваў у знакамітым творы “Лабірынты”, фактычна паўтарае тэзы еўрапейскіх традыцыяналістаў, такіх як Рэнэ Генон, Юліус Эвола, праектуючы пэўную мадэль соцыума, грамадства, ідэі на тутэйшай глебе.
 

«Guda» – анклаў архаікі ў сэрцы Еўропы

Administrator 21.03.2010 г. 682   
guda_100.jpgВыканаўцы з «Gudy» практыкуюць голасны спеў (тэрмін уведзены этнамузыколагам Зінаідай Мажэйкай), якi паходзiць ад гучнага спеву на адкрытым месцы. Аснову рэпертуару калектыву складаюць абрадавыя песнi — найархаiчнейшы пласт традыцыйнай народнай культуры. Разам з імкненнем максімальна наблізіцца да аўтэнтычнага выканання гэта надае «Gudzie» адмысловую апрычонасць, якая розніць яе ад тых, хто займаецца адно стылізацыяй фальклору. Абрадавыя спевы сведчаць не толькі пра выключную даўніну традыцыйнай культуры, але выступаюць своеасаблівым «кодам», праз які магчымая псіхічна-эмацыйная лучнасць нашчадкаў са сваймі продкамі. Як перакананыя ўдзельніцы гурта, «песнi, прымеркаваныя да даўнiх святаў — аскепкi старога свету, якiя ляжаць глыбока ў свядомасцi кожнага, хто вядзе свой радавод з тутэйшай зямлi».
 

Свет індаеўрапейцаў

Жан Адры 16.02.2010 г. 879   
kampf.jpgЗараз у еўрапейскіх народаў адно руціна, закасцяненне, цішыня і анты-традыцыйны чын паводзінаў, праявы заняпаду. На індаеўрапейскіх мовах не размаўлялі б па ўсім свеце, калі б ідэалам індаеўрапейцаў было “жыць і працаваць на радзіме”. Але гэтым, нажаль, абмяжоўваюцца ідэалы іхных нашчадкаў, мы не наважымся сказаць “спадкаемцаў”. Сёння героі стомленыя; заваёўнікі дазваляюць сябе заваёўваць, аддаюцца замежнаму нашэсцю: яны, чые продкі скарылі аграмадныя тэрыторыі, няздольныя забяспечыць вартую змену пакаленняў. Дрэва пакрывае сваімі галінамі ўсю зямлю, але па каранях ужо не ідзе сок. Зіма. Зіма суворая, цёмная і халодная. Але яна не вечная, — і заўтрашнімі героямі будуць тыя, хто, як і ранейшыя героі, здолеюць пераплыць мора яе цемры.
 

Зямля, што нам дадзена лёсам: карані нашай крэўнасці (радыёперадача)

Аляксей Дзермант, Навум Гальпяровіч, Таццяна Сівец 15.02.2010 г. 868   

Філосаф Аляксей Дзермант у эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё разважае пра паходжанне беларусаў, традыцыі, і асновы нашай ідэнтычнасці. Вядучыя праекта — Навум Гальпяровіч і Таццяна Сівец.

Слухаць (30 хвілін, 32kbps, 6.8 МБ):

 

Экспедыцыя на Валожыншчыну

Зміцер Скварчэўскі 21.02.2010 г. 583   
czortau_kamien_ratyncy_100.jpgНапрыканцы чэрвеня 2009 г. адбылася экспедыцыя ў Валожынскі раён, падчас якой былі агледжаныя ваколіцы вёсак Выганічы, Сідараўцы, Ратынцы, Пярэжары. Вынікам яе стаў збор запісаў паданняў, апісанняў мясцовых звычаяў і святаў, фотаздымкаў каваных крыжоў, якія шырока распаўсюджаныя на тамтэйшых вясковых могілках, і ліштваў. З найбольш цікавых помнікаў трэба адзначыць драўляную каплічку на могілках у в. Сідараўцы і культавы Чортаў камень ля в. Ратынцы.
 

Экспедыцыя ў Бялыніцкі раён 17 – 19 ліпеня 2009 г.

Зміцер Скварчэўскі 20.02.2010 г. 669   
mohilki_esmony_100.jpg17 — 19 ліпеня 2009 г. адбылася экспедыцыя ў Бялыніцкі раён Магілёўскай вобласці падчас якой былі даследаваны вёскі Заазер’е, Майск і Эсьмоны разам з ваколіцамі. Мэтай экспедыцыі перш за ўсё былі старыя могілкі побач з в. Заазер’е і ля в. Майск.
 

Крыўска-літоўска-латышскія паданні пра культавыя камяні

Людміла Дучыц 01.02.2010 г. 818   
akmen_100.jpgКрыўскія, літоўскія і латышскія паданні пра культавыя камяні бадай ідэнтычныя, а гэта сведчыць пра іх супольнае паходжанне з міфалагічных уяўленняў плямёнаў даўніх балтаў, якія ў дагістарычныя часы жылі ў Панямонні і Падзвінні ды Верхнім Падняпроўі.
 

Уставы Крыве. Пра Брутэнаву і Відэвутаву рэлігійную рэформу ў Прусіі (права і рэлігія)

Таўтвідас Пятрыкас 02.02.2010 г. 609   
bruten_100.jpgДаючы тут вядомыя з сярэднявечных хронік ды народных паданняў Уставы Крыве, якія доўга вызначалі жыццё прускага грамадства, з каментаром да іх Таўтвідаса Пятрыкаса, мы хацелі б не толькі засведчыць існаванне развітай праўнай сістэмы ў прусаў, але і ўвесці гэты ўнікальны збор старавечных юрыдычных нормаў у беларускі навуковы ўжытак, што, як нам здаецца, дало б плён пры вывучэнні тутэйшай традыцыйнай культуры, асабліва гэткай яе важнай часткі як звычаёвае права.
 
«« [Першая] « [Папярэдняя] 1 2 3 4 5 6 [Наступная] » [Апошняя] »»

Вынікі 1 - 13 з 72

Навіны

Уводзіны ў філасофію традыцыяналізма

06.05.2010 г.

11 і 18 траўня ў межах філасофскай праграмы "Беларускага Калегіюма" Аляксей Дзермант прачытае лекцыі з цыкла "Уводзіны ў...
падрабязней…

DRUVIS у Горадні

19.04.2010 г.

23 красавіка (пятніца) у Горадні адбудзецца прэзентацыя альманаха DRUVIS, прысвечанага традыцыйнай этнічнай культуры і гісторыі...
падрабязней…

«Крыўя» у Віцебску і Магілёве

09.03.2010 г.

11 і 13 сакавіка Цэнтр этнакасмалогіі „KRYŬJA” запрашае на прэзентацыю альманаха DRUVIS у Віцебску і Магілёве.У прэзентацыя возьмуць...
падрабязней…

Апытанне

Як Вы вызначаеце ўласную ідэнтычнасць?
 

Апошнія каментары

RSS
213.52 ms